Пётр Парашэнка падпісаў указ аб пачатку аперацыі аб'яднаных сіл у Данбасе

30 апреля 2018

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сёння падпісаў указ аб пачатку аперацыі аб'яднаных сіл у Данбасе. Яна заменіць антытэрарыстычную аперацыю, якая доўжылася чатыры гады. Змену фармату аперацыі прадугледжвае закон аб рэінтэграцыі Данбаса. Вярхоўная рада адобрыла яго ў самым пачатку года. Дакумент вызначае дзяржаўную палітыку Украіны на тэрыторыі Данбаса. Галоўнае адрозненне АТА ад аперацыі аб'яднаных сіл - у схеме кіраўніцтва: яно пераходзіць ад Антытэрарыстычнага цэнтра СБУ непасрэдна да вайскоўцаў. Штаб будзе кіраваць сіламі і сродкамі УСУ, а таксама іншых ваенных фарміраванняў, МУС і Нацпаліцыі. Сёння Парашэнка растлумачыў неабходнасць антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе. Паводле яго слоў, гэта дапамагло правесці ў краіне выбары.