Выбары ў парламент. На тыдні завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

20 октября 2019

Зараз да выбараў у парламент. На тыдні завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Змагацца за подпісы выбаршчыкаў будуць 560 прэтэндэнтаў. Такім чынам, конкурс складзе 5 чалавек на адно крэсла ў Палаце прадстаўнікоў. У палітычных партыях - больш за 65 % зарэгістраваных кандыдатаў. 

Сярэднестатыстычны партрэт патэнцыяльнага народнага выбранніка - мужчына сярэдніх гадоў. Прафесійная дзейнасць кандыдатаў вар'іруецца ад прамысловасці да сферы адукацыі. Дарэчы, жанчын сярод зарэгістраваных удзельнікаў выбарчай гонкі - усяго 27 %. А наогул кандыдатамі ў дэпутаты вылучаліся  703 чалавекі.

Прэтэндэнты пачынаюць прамую барацьбу за галасы. З заўтрашняга дня па 6 лістапада па рабочых днях кандыдаты ў дэпутаты выступяць на радыё і тэлебачанні. Радыёвыступленні  будуць праводзіцца па раніцах з 7:00 да 8:00. А тэлевізійныя выступленні выйдуць у эфір у 19:00. З панядзелка кандыдатаў можна будзе ўбачыць і на тэлеканале "Беларусь 3". Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.



Тэгі:

#Выборы 2019