Пра ролю ідэалагічнага актыву гавораць сёння ў Магілёве

15 апреля 2016

Пра ролю ідэалагічнага актыву ў гарантаванні эканамічнай бяспекі і сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве гавораць сёння ў Магілёве. Спецыялісты райвыканкамаў рэгіёна, у тым ліку па культуры і справах моладзі, Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, падводзяць вынікі і вызначаюць далейшыя вектары працы. А менавіта як раскрыць патэнцыял чалавека на сучасным этапе развіцця краіны, і як павысіць прафесіяналізм тых, хто працуе з людзьмі на месцах: на прадпрыемствах, у навучальных установах.

У рамках семінара ідэолагаў прайшла і прэзентацыя кнігі "Дзяржаўнасць - нацыянальная ідэя Беларусі". Пра тое, як стваралася краіна, і пра тое, як Мінск ператварыўся ў міжнародны дыпламатычны цэнтр, перагаворную пляцоўку сусветнай палітыкі.