Падчас размовы з прэсай А. Лукашэнка адказаў на самыя актуальныя і вострыя пытанні

7 мая 2021

Пасля цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод Аляксандр Лукашэнка  адказаў на самыя актуальныя і вострыя пытанні журналістаў. На якіх умовах Беларусь гатовая правесці выбары, як Прэзідэнт адрэагаваў на заяву  ў пракуратуру Германіі? На гэта кіраўнік дзяржавы таксама адказаў, як і на фэйк  аб тым, што дзяржава напярэдадні свята  ніяк не дапаможа і не павіншуе ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Прэзідэнт: Дзяржава як падтрымлівала ветэранаў, так і будзе падтрымліваць

Спробы збеглых апазіцыянераў нашкодзіць краіне з-за мяжы і дыяспара, ад патрабаванняў якой нават еўрапейскія палітыкі жахнуліся. "Вышэйзгаданая заява ў пракуратуру Германіі - яшчэ адзін прыклад  вось такой барацьбы супраць Беларусі", - упэўнены Прэзідэнт. Як і заява міністраў замежных спраў краін G7  аб датэрміновых выбарах.

А. Лукашэнка: Паказаная інфармацыя аб раскрыцці змовы ў Беларусі - гэта кветачкі, ягадкі мы яшчэ пакажам

Прэзідэнт зазначыў, што неўзабаве апублікуюць па-сапраўднаму гучныя факты пра закуліссе няўдалага перавароту. Таксама Аляксандр Лукашэнка распавёў, што наша краіна атрымала ўласную вакцыну ад COVID-19. Падрабязнасці глядзіце ў наступных выпусках навін.