У Нью-Ёрку завяршаецца будаўніцтва новага Сусветнага гандлёвага цэнтра

3 мая 2013

Ў Нью-Ёрку на месцы тэрактаў 11 верасня 2001 года завяршаецца будаўніцтва новага Сусветнага гандлёвага цэнтра. На дах Вежы Свабоды  ўрачыста ўсталявалі шпіль з флагам ЗША. Ён важыць 22 тоны, а на самым яго кончыку змясцілі маяк. Усё ў будынку сімвалічна для амерыканскага народа. Напрыклад, яго вышыня 1776 футаў, у гонар года аб’яўлення незалежнасці ад Брытанскай імперыі. А ўсталяваілі шпіль 2 мая. У 2011 годзе ў гэты дзень амерыканскія спецслужбы забілі арганізатара тэракта, завадатара Аль-Каіды Усаму бен Ладэна.