У Мінску сёння адбудзецца форум "ЕС і "Усходняе партнёрства"

11 декабря 2017

Міжнародныя эксперты абмяркуюць падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва. Сустрэча праходзіць перад самітам Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Сваю прысутнасць на ім пацвердзілі Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Харватыя, Македонія, Сербія, Славакія і Славенія, Малдова.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: 

"Асноўная тэма мерапрыемства - гэта роля краін ЦЕІ ў прасоўванні сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Еўропе, умацаванне прагматычнага эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі, аб'яднанне высілкаў у супрацьстаянні новым пагрозам стабільнасці ў рэгіёне і ў свеце".

На саміце 12 снежня будзе прыняты план дзеянняў ЦЕІ на 2018-2020 гады. Гэта асноўны дакумент арганізацыі, які вызначае кірункі праектнай дзейнасці для краін-удзельніц. Падчас сустрэчы старшынства ў ЦЕІ будзе перададзена ад Беларусі да Харватыі.