У Сан-Паулу пяты дзень гарыць склад нафтапрадуктаў

7 апреля 2015

У Бразіліі не сціхае пажар. У буйным порце штата Сан-Паулу пяты дзень запар гарыць склад нафтапрадуктаў. Над горадам Сантус узнімаюцца вялізныя клубы чорнага дыму. На месцы працуюць сотні пажарных. Першапачаткова гарэлі шэсць рэзервуараў, ратавальнікам удалося патушыць чатыры з іх. Вядома, што сярод палаючых прадуктаў ёсць шкодныя хімічныя рэчывы, а таксама масла, этанол, бензін. Звестак наконт ахвяр у выніку здарэння пакуль не паступала.