Мінск і Ташкент пашыраюць супрацоўніцтва - сумесныя праекты абмеркавалі мэр сталіцы з прадстаўнікамі дэлегацыі з Узбекістана

16 апреля 2024

Абмен вопытам у аказанні жыллёва-камунальных паслуг і лічбавізацыі, а таксама ў будаўніцтве жылля з акцэнтам на стварэнне камфортнай інфраструктуры. Мінск і Ташкент пашыраюць супрацоўніцтва. Сумесныя праекты абмеркавалі сёння мэр сталіцы Уладзімір Кухараў з прадстаўнікамі дэлегацыі з Узбекістана.

Зараз у Ташкенце актыўна ўзводзяць сучасныя жылыя комплексы, таму вопыт беларускіх калег запатрабаваны. Таксама Мінск і Ташкент плённа развіваюць гандлёвае ўзаемадзеянне. Акцэнт - на прыцягненне інвестыцый. Новыя прамыслова-эканамічныя кластары Ташкента гатовы прыняць на лакальным рынку беларускіх вытворцаў.

Першае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж сталіцамі Беларусі і Узбекістана было падпісана роўна пяць гадоў таму. А сёлета Мінск і Ташкент сталі гарадамі-пабрацімамі. У праграме гэтага візіту - наведванне Гаррамаўтадара, Мінскзелянбуда і гарадскіх паркаў. Таксама прадстаўнікі дэлегацыі з Узбекістана пазнаёмяцца з працай буйных прамысловых прадпрыемстваў Мінска.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя