У гэтыя выхадныя ва ўсіх раёнах Мінска адбыліся суботнікі

25 марта 2019

У сталіцы працягваецца добраўпарадкаванне. У гэтыя выхадныя ва ўсіх раёнах горада адбыліся суботнікі. Навесці парадак у Савецкім  раёне дапамагалі студэнты БНТУ. Прыбралі зялёныя зоны на вуліцах Мележа, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Да  навядзення парадку ў сваіх  дварах далучыліся і жыхары - фарбавалі лаўкі, збіралі смецце, высаджвалі новыя дрэвы. У Заводскім раёне з'явілася першая алея рэспубліканскага экапраекта "Парк  сямейных  дрэў."

Сямейныя паркі і алеі з'явяцца і ў іншых раёнах сталіцы. Можна пасадзіць сваё дрэва ў гонар  рэгістрацыі шлюбу, нараджэння дзіцяці і іншых важных нагодаў. Побач  прапануюць усталяваць шыльду з генеалагічным дрэвам сям'і.