За месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пачынаецца агітацыйная кампанія

11 сентября 2015

На старт выйшлі чатыры кандыдаты: Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Такое рашэнне прыняў учора ЦВК. Таксама прайшла жараб'ёўка эфірнага часу і вызначылі месцы, дзе кандыдатам нельга праводзіць перадвыбарную агітацыю. Так, у сталіцы агітацыйныя мерапрыемствы магчымыя практычна ўсюды, акрамя аб'ектаў метрапалітэна, чыгуначнага вакзала і аэрапорта. Табу і на ўсе падземныя пераходы горада, а таксама плошчы Кастрычніцкая, Незалежнасці, Перамогі, Дзяржаўнага флага, Прывакзальная і Якуба Коласа. Забаронена пікетаваць ля будынкаў рэзідэнцыі Прэзідэнта, Савета міністраў і Нацыянальнага сходу, каля міністэрстваў, пасольстваў, судоў. Агітацыя падоўжыцца да 10 кастрычніка.