У Беларусі працягваецца перадвыбарная гонка ў Палату прадстаўнікоў

6 ноября 2019

Паводле апошніх звестак Цэнтрвыбаркама, на дэпутацкія крэслы прэтэндуюць 523 кандыдаты.

29 чалавек самастойна сышлі з дыстанцыі. Яшчэ дзесецярым з-за парушэнняў заканадаўства выбарчыя камісіі адмянілі рэгістрацыю. У сярэднім на адно месца ў парламенце прэтэндуюць каля 5 кандыдатаў. Найбольшы конкурс у сталіцы амаль 6 чалавек на месца. Дарэчы, зараз актыўна праводзяцца агітацыйныя пікеты. Як сёння заявіў мэр Мінска, любыя мерапрыемствы ў горадзе, у тым ліку і перадвыбарныя пікеты, павінны адпавядаць заяўленай тэматыцы і праводзіцца строга паводле закону. Пры гэтым Анатоль Сівак адзначыў: выбарчая кампанія ў сталіцы ідзе ў штатным рэжыме. Адзначым, датэрміновае галасаванне стартуе 12 лістапада. Агітацыйныя пікеты па законе можна праводзіць да 16 чысла. Асноўны дзень выбараў - 17 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019