У Беларусі пачалі працаваць назіральнікі ад АБСЕ

26 августа 2015

Сёння старшыня Цэнтрвыбаркама сустрэлася з кіраўніком місіі. Лідзія Ярмошына асабіста ўручыла Жаку Фору акрэдытацыйнае пасведчанне. Падчас сустрэчы кіраўнік ЦВК распавяла аб першым этапе выбарчай кампаніі, а таксама аб працы са зваротамі і скаргамі грамадзян. У сваю чаргу Жак Фор праінфармаваў беларускі бок, хто будзе працаваць у складзе місіі, як яны плануюць пабудаваць сваю працу, і папрасіў ЦВК аказваць садзейнічанне ў падачы дакументаў і наладжванні кантактаў. Лідзія Ярмошына гарантавала, што такая дапамога будзе аказана.

На дадзены момант у Беларусь прыбылі 11 назіральнікаў місіі АБСЕ. Астатнія, а гэта каля 40 чалавек, прыбудуць у краіну на наступным тыдні.