Каталіцкія вернікі ў прадчуванні свята Божага Нараджэння

23 декабря 2016

2 дні да Божага Нараджэння. Каталіцкія вернікі ў чаканні прышэсця на свет Збавіцеля. Ужо заўтра хрысціяне сем'ямі збяруцца на вігілійную вячэру. Напачатку такога чування будуць разам чытаць малітвы і ўрыўкі з Евангелля, дзяліцца аплаткай і ўжываць куццю – посную кашу. А сёння ж - перадапошні дзень Адвэнта. Так называюць час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да Нараджэння Хрыстовага. Займае ён чатыры тыдні, аб чым сімвалізуе колькасць свечак на адвэнтовым вянку.  У касцёлах пакуль звычайны расклад набажэнстваў, вернікі пачынаюць спаведавацца і ўдзельнічаюць у апошніх раратах – адмысловых службах. Аляксандра Драгун трапіла на супольную малітву з ліхтарыкамі. 

Снежаньскія набажэнствы пры свечках пачынаюцца з працэсіі, бадай, самых шчырых і руплівых вернікаў. Некалькі разоў на тыдзень дзеці на досвітку ідуць у святыні на спатканне з Богам. Праз сумесную малітву і адмысловыя спевы рыхтуюцца да Нараджэння Хрыстовага.

Падчас посту ва ўсіх храмах праходзілі рэкалекцыі - так званыя духоўныя заняткі. Звычайна іх праводзяць запрошаныя святары з іншых касцёлаў. Вернікі ж у гэтыя дні пачынаюць спаведвацца, каб з чыстымі сэрцамі і думкамі сустрэць свята.

Божаму Нараджэнню папярэднічаў Адвэнт. За чатыры тыдні да свята вернікі рыхтаваліся духоўна - праз споведзь і адмысловыя набажэнствы – рараты. На працягу месяца хрысціяне сем'ямі збіраліся на супольную малітву як ранкам – да узыходу сонца, так і вечарам, асвятляючы шлях у святыню ліхтарыкамі.

У гэтым касцёле Святога Антонія, што ў Слуцку, дэкарацыі нагадваюць аб хуткай радасці Божага Нараджэння. Побач з алтаром – вянок, на якім ззяюць чатыры свечкі. Яны сімвалізуюць кожны тыдзень, які набліжае вернікаў да сустрэчы нованароджанага Хрыста.

Абмежаванні могуць тычыцца як ужывання ежы, так і звычак або паводзін. Падрыхтоўка дае свой плён для духоўнай загартоўкі.

Біблейская гісторыя нараджэння Ісуса Хрыста вачыма дзяцей! Юныя вернікі прыхода Святога Антонія пераўвасобіліся ў пастушкоў, анёлаў і трох каралёў, якіх прывяла ў Віфлеем Калядная зорка.

Ужо заўтра хрысціяне сем'ямі збяруцца на вігілійную вячэру. За агульным сталом будуць дзяліцца аплаткай – кавалкам белага хлеба - і есці куццю – посную кашу. Апоўначы ў храмах пачнецца Пастэрка – галоўная служба, падчас якой вернікі будуць вітаць нованароджанага Хрыста.