У Беларусі будзе створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сямей

10 июля 2019
У Беларусі да 1 студзеня 2020 года будзе створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сямей. Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Сістэма будзе ўтрымліваць інфармацыю, у тым ліку персанальнага характару, аб непаўналетніх дзецях са шматдзетных сямей, іх бацьках, апекунах. Забяспечваць стварэнне і функцыянаванне АІС будзе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Стварэнне сістэмы дазволіць удасканаліць улік шматдзетных сямей, праводзіць на пастаяннай аснове маніторынг гэтай сацыяльнай групы насельніцтва.