У Мінску дадзены старт фестывалю Арт-вакацыі

7 апреля 2013

Два месяцы на тое, каб адкрыць новыя таленты ва ўсіх абласцях краіны. Такі план арганізатараў фестывалю Арт-вакацыі, старт якому дадзены ў Мінску. Першымі свае конкурсныя нумары паказалі калектывы са сталічных каледжаў і ліцэяў.


Песня і праца побач ідуць. Наглядны прыклад - удзельнікі фестывалю Арт-вакацыі. Яшчэ раніцай гэтыя хлопцы абмяркоўвалі, што такое будаўніцтва пад ключ, але ўжо цяпер іх цікавяць ключы выключна музычныя.


У творчых нумарах народныя матывы змяняюцца сучаснымі рытмамі, класічная харэаграфія - акрабатыкай. Сёлета значна павялічылася колькасць намінацый: ад вакальнага мастацтва да тэатра моды і размоўнага жанру.


У гэтым годзе Мінск на гала-канцэрце прадставілі больш за 20 калектываў прафесійнай-тэхнічных каледжаў і ліцэяў. На гэтых маладых людзей ускладзены асаблівыя надзеі. І не толькі ў рамках Арт-вакацый.


За 11 гадоў правядзення фестываль набыў вялікую папулярнасць сярод студэнцкай моладзі. На працягу месяца ва ўсіх абласцях краіны пройдуць гала-канцэрты. Фіналісты ўжо ў маі сустрэнуцца для таго, каб яшчэ раз сказаць: Мы - гэта эпоха маладых і таленавітых.