Савет міністраў ацаніў вынікі рэалізацыі дзяржпраграм

26 мая 2020
Па выніках мінулага года іх эфектыўнасць у параўнанні з 2018 вырасла. Амаль 60 %  эфектыўныя і высокаэфектыўныя.

Гэта сёння заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. У рамках дзяржпраграм пабудавана звыш мільёна квадратных метраў жылля, запрацавалі 8 дзіцячых садоў больш чым на паўтары тысячы месцаў, пабудавана і рэканструявана амаль 150 км рэспубліканскіх дарог. Аднак не ўсе мэтавыя паказчыкі выкананыя. Ёсць пытанні да міністэрстваў аховы здароўя, культуры, транспарту і працы, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, а таксама да асобных рэгіёнаў. Асобна разгледзелі дзяржпраграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства. 

Сяргей Румас,  Прэм'ер-міністр Беларусі: "Па выніках 2019 года рэалізацыя гэтай праграмы ацэньваецца на ўзроўні сярэднеэфектыўнай, хаця праграма змяшчае сістэмаўтваральныя мерапрыемствы нацыянальнага маштабу ў сферы IT. У 2019 годзе па праграме не дасягнуты  2 з 8 мэтавых паказчыкаў. Вынік слабы. Толькі 41 % выканання запланаваных мерапрыемстваў праграм".

Міністрам даручана прыняць меры для паляпшэння паказчыкаў, а таксама далажыць аб рэалізацыі праграмных дакументаў у гэтым годзе.