У выніку разгулу стыхіі сёння пацярпелі адразу некалькі абласцей краіны

13 апреля 2015

Калі мінулы тыдзень радаваў вясновым цяплом, то на гэтым  будзе халаднавата, ветрана і сыра,  упэўніваюць сіноптыкі. Адбіваецца ўплыў паветраных мас з Балтыйскага мора. Сёння  і заўтра - дажджы, узмоцніцца вецер.

У выніку разгулу стыхіі сёння пацярпелі адразу некалькі абласцей краіны. Моцны вецер зрываў дахі, у некаторых рэгіёнах з-за ўрагану падалі дрэвы. Асноўны ўдар прыняла на сябе Брэсцкая вобласць. У абласным цэнтры вецер паваліў нават цагляную сцяну. У выніку інцыдэнту абломкамі заваліла 9 прыпаркаваных машын.  У некаторых пабудоў ураганам сарвала дахі. На дадзены момант аб пацярпелых у службу выратавання не паведамлялі. Тым не менш, за дзень на гарачую лінію паступіла каля 100 званкоў аб разбітых машынах і іншых здарэннях, прычынай якім стала надвор'е. Паводле звестак  метэаролагаў, хуткасць ветру дасягала 20-ці метраў за секунду. Сіноптыкі паведамляюць, што заўтра такое  надвор'е захаваецца. Таму  пры паркоўцы  транспарту лепш  улічваць  гэту інфармацыю.