Полацкая гідраэлектрастанцыя запрацавала ў тэставым рэжыме

6 марта 2017

Пакуль запушчаны дзве з пяці турбін ГЭС на Заходняй Дзвіне, а да канца красавіка далучацца і астатнія. Магутнасць устаноўкі - 22 мегаваты. Гэтага хопіць для энергазабеспячэння чатырох раёнаў. Абсталяванне паставіла чэшская кампанія, а генеральным падрадчыкам выступіла Расія. Абслугоўваюць станцыю 18 спецыялістаў. Полацкая ГЭС - частка каскаду на Заходняй Дзвіне. У яго ўваходзяць Віцебская станцыя і будучы гідравузел у раёне Бешанковічаў.

Сумарная магутнасць каскаду гідраэлектрастанцый на Заходняй Дзвіне складзе 95 мегават. Але ўжо сёння Віцебская вобласць лідзіруе па вытворчасці электрычнай энергіі ў Беларусі.