Сёння адбылася рабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Міністрам аховы здароўя Васілём Жарко

4 февраля 2013
Асноўнай тэмай абмеркавання стаў закон Аб ахове здароўя, яго плануецца змяніць і дапоўніць. У прыватнасці, распрацоўшчыкі прапануюць унесці змяненні, якія закрануць меры па прафілактыцы захворванняў, зняцці некаторых абмежаванняў на захаванне ўрачэбнай таямніцы, а таксама аказанні меддапамогі тым асобам, якія наносяць шкоду здароўю, знаходзячыся ў алкагольным або наркатычным ап'яненні. Прэзідэнт звярнуў увагу міністра на неабходнасць вельмі дэталёва вывучыць пытанні, што тычацца фінансавых выдаткаў, якія пацягнуць за сабою меркаваныя змяненні ў заканадаўстве
Каменціруючы законапраект, міністр аховы здароўя адзначыў, што гэтыя новаўвядзенні дазволяць пашырыць віды паслуг, у тым ліку, увесці надомнае абслугоўванне насельніцтва. Абмяркоўвалася і пытанне аб пакрыцці выдаткаў установе за аказанне меддапамогі грамадзянам, якія нанеслі шкоду свайму здароўю ў выніку ўжывання алкаголю, наркатычных або іншых рэчываў.
Летась на ахову здароўя Беларусі з бюджэту было накіравана амаль 18 з паловай трыльёнаў рублёў. Сёлета на развіццё галіны плануецца накіраваць на 8 трыльёнаў больш, чым летась. Або амаль 4,5% ад ВУП. З іх 4 трыльёны рублёў накіруюць толькі на рэканструкцыю і будаўніцтва сучасных паліклінік, бальніц і навукова-практычных цэнтраў.