Упершыню ў Беларусі: Выставы з музея-запаведніка "Сталінградская бітва"

18 ноября 2020

Асколак, які ледзь не пазбавіў жыцця двойчы Героя Савецкага Саюза, маршала Івана Якубоўскага. Летам 42-га, падчас Сталінградскай бітвы, военачальнік быў камандзірам 91-й асобнай танкавай брыгады. Гэта адзіны экспанат на трох беларускіх выставах, які супрацоўнікі музея Сталінградскай бітвы ўзялі са сваёй пастаяннай экспазіцыі. Астатнія прадметы - з фондаў. Як асабістыя рэчы генерал-лейтэнанта Сцяпана Красоўскага. Падчас бітвы на Волзе выхадзец Быхаўшчыны быў камандуючым 17-й паветранай арміі. Акцэнт на ўсіх трох выставах супрацоўнікі музея-запаведніка з Валгаграда зрабілі на беларусах, якія змагаліся ў Сталінградзе (відэа).