Сёння на тэлеканале "Беларусь 1" выступіць лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч

18 сентября 2015

Адзін з самых насычаных этапаў перадвыбарнай агітацыі - выступленні кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду па радыё і тэлебачанні прадаўжаецца ў нашай краіне. Сёння згодна з жараб'ёўкай, на тэлеканале "Беларусь 1" выступіць лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч. Пачатак у 19:30. На выступленні кандыдатаў адводзіцца яшчэ адзін тыдзень. Наступныя эфіры можна будзе ўбачыць на "Беларусь 1" з 22 па 25 верасня.