Зімы беларусы так і не ўбачылі

22 февраля 2020
Амаль кожны дзень паведамлялася пра новыя максімумы тэмператур у розных рэгіёнах краіны. Адразу 44 метэарэкорды за ўсю гісторыю назіранняў былі пабітыя 17 лютага. У Брэсце ў гэты дзень было плюс 14,1, у Гродне, Пружанах, Драгічыне - плюс 12,6, а ў Мінску - плюс 10. Такі тэмпературны фон больш адпавядае пачатку красавіка. Гэтай зімой устойлівага пераходу сярэднясутачнай тэмпературы праз 0 градусаў у бок паніжэння пакуль не было і, падобна, не прадбачыцца. Дарэчы, пра хуткі надыход вясны сведчаць і крылатыя прадвеснікі. У Беларусь пачалі вяртацца першыя жаўрукі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя