70 гадоў са дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сёння адзначаюць у Слаўгарадзе

25 ноября 2013
Там прайшло ўрачыстае перапахаванне астанкаў байцоў Чырвонай Арміі, адкрыццё мемарыяла, выступленне байцоў спецназа. У акупацыі Слаўгарадскі раён знаходзіўся 861 дзень. За гэты час тут было спалена больш за паўсотню вёсак. Загінулі больш як 3 з паловай тысячы мясцовых жыхароў. Вызвалялі Слаўгарадскі раён дзве стралковыя дывізіі і партызанскія атрады. Іх нумары і назвы зараз выгравіраваныя на новым памятным абеліску ў цэнтры Слаўгарада.
Слаўгарадскі раён стаў 9-ым у Магілёўскай вобласці, вызваленым ад фашыстаў. Наступны, Чавускі раён, змаглі адваяваць ад акупантаў больш чым праз паўгода.