Журналісты Агенцтва тэленавін зноў пацвердзілі сваё майстэрства

17 января 2017

Сёння ўзнагародзілі аўтараў лепшых сюжэтаў  аб пошце. Для ўдзелу ў конкурсе  заяўкі адправілі журналісты з усёй рэспублікі. У намінацыі тэлевізійных і радыёпраграм   першае месца заняла карэспандэнт Агенцтва тэленавін Вольга Мядзведзь. Сюжэт праекта "Сіла веры" адсочвае паштовыя тэхналогіі ад першай маркі "Крыж Ефрасінні Полацкай", якую ў нашы дні ўжо немагчыма набыць.

Уладзімір Матусевіч, гендырэктар РУП "Белпошта":

"Супрацоўніцтва журналістаў сродкаў масавай інфармацыі і Белпошты вельмі важна, таму што гэта дапамагае сапраўды ў прасоўванні нашых паслуг, дапамагае нам станавіцца яшчэ бліжэй да насельніцтва. Тое, што аб пошце пішуць, пішуць цікава, пішуць неабыякава СМІ сёння - гэта вельмі важна для павышэння эфектыўнасці і якасці працы пошты".

Дыпломам  адзначана карэспандэнт Агенцтва тэленавін Наталля Тарасюк  за арыгінальнасць ідэі і творчы падыход  у асвятленні паштовай тэмы.