Знішчальнік ВМС ЗША паваліўся на жылы дом у Каліфорніі

5 июня 2014

Інцыдэнт адбыўся ў Імперыэл Вэлі, што за 90 міляў ад Сан-Дыега. У выніку крушэння загарэўся жылы дом, агонь перакінуўся на навакольныя будынкі. Пілот здолеў катапультавацца, ён знаходзіцца ў бальніцы. Пра пацярпелых цывільных асоб не паведамляецца. Паводле папярэдніх звестак, самалёт прыпісаны да авіябазы марской пяхоты Мірамар.