Школьныя прылады ў падарунак

28 августа 2014
Сёння ў Гомельскім дзіцячым доме партфель для першакласніка атрымалі тыя, хто ўпершыню сядзе за школьную парту. Са ста хлопчыкаў і дзяўчынак сем першаклашак. Усе неабходныя для вучобы прылады - падарунак ад мясцовай улады.

Усяго ж 1 верасня ў школах Гомеля за парты сядуць больш як 6 тысяч першакласнікаў. Гэта практычна на 40% больш, чым у мінулым сезоне. Сярэдняя напаўняльнасць класаў зараз складзе 25 чалавек.