Жывыя зносіны па-за строгімі аўдыторыямі

17 октября 2015

Нефармальны дзень адкрытых дзвярэй правяла сталічная міліцыя. Перформанс разгарнуўся на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі. Сваю прэзентацыю падрыхтавала кожнае з падраздзяленняў МУС. Большасць з гасцей - гэта выпускнікі 11-х класаў, гэта значыць патэнцыяльныя абітурыенты. Арганізатары і не ўтойваюць, што галоўная мэта мерапрыемства - зацікавіць будучых супрацоўнікаў. Тут яны змогуць даведацца ўсё пра службу ў міліцыі і паступленне ў міліцэйскія ВНУ.

Паказальныя выступленні для гасцей свята падрыхтавалі кінолагі і байцы мінскага АМАПа.