Сёння ў Сірыі пройдуць першыя інспекцыі арсеналаў атрутных рэчываў

2 октября 2013

Іх правядзе міжнародная група экспертаў ААН і Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, якая прыбыла ў Дамаск напярэдадні. У яе складзе - прадстаўнікі 20 краін. Праверкі стануць першым этапам працы па знішчэнні запасаў хімзброі, якая пачалася ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН. На працягу 30 дзён эксперты павінны вывучыць усе аб'яўленыя ўладамі месцы і ў найкарацейшыя тэрміны наведаць іншыя аб'екты. Пасля гэтага пачнецца непасрэдна працэс ліквідацыі, на які, па ацэнках спецыялістаў, спатрэбіцца каля года.