Жыццё сталіцы праз аб'ектывы соцень відэакамер

2 июля 2013

Дзеля бяспекі ў Мінску запрацуе новая сістэма відэаназірання. Больш за тысячу аб'ектаў атрымаюць лічбавыя вочы, а ўсё занатаванае імі будзе трапляць у адзіную гарадскую базу.


Пра рэальныя перавагі віртуальнай аховы правапарадку Аксана Шыдлоўская.


Дадатковыя пільныя вочы з'явяцца ў сталіцы акурат да чэмпіяната свету па хакеі 2014 года. Камеры відэаназірання ўстановяць у 433-х пунктах Мінска дзеля гарантавання бяспекі.


Пакуль у аб'ектывы відэакамер трапляюць у асноўным галоўныя сталічныя вуліцы, праспекты, скрыжаванні. Тым самым у рэжыме рэальнага часу можна сачыць за дарожнай сітуацыяй. Пры неабходнасці сталічная міліцыя выкарыстоўвае і запісанае відэа, каб знайсці злачынцаў ці канчаткова вызначыць вінаватых дарожна-транспартнага здарэння. Таму віртуальная дапамога - запатрабаваная і будзе пашыраць сваю геаграфію.


Лічбавыя відэакамеры сочаць за парадкам і вось у гэтым новым сталічным гіпермаркеце. У тым, што яна неабходная - не сумняваліся. Відэа захоўваюць на серверы не менш за 30 дзён.


Пакуль інфармацыя захоўваецца толькі ў лакальных базах тых ці іншых аб'ектаў, у найбліжэйшых планах - зрабіць адзіную базу ў галоўным упраўленні унутраных спраў Мінгарвыканкама. Згодна з графікам, складзеным па раёнах, гэтая сістэма відэаназірання павінна бесперабойна запрацаваць да красавіка 2014 года.