Заявы на вяртанне ўкладаў Дэльта Банка прымаюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

30 марта 2015

З сённяшняга дня 23 аддзяленні працуюць з фізасобамі, якія адкрывалі дэпазіты асабіста. Спадчыннікі, апекуны ўкладчыкаў, асобы, што дзейнічаюць па даверанасці, а таксама грамадзяне, чые пашпартныя звесткі на момант падачы заявы змяніліся, павінны звяртацца ў агенцтва па гарантаванай кампенсацыі ўкладаў. Прыём ідзе штодня з панядзелка па нядзелю з 8:30 да 20:00. Агенцтва вызначыла 19 аддзяленняў банка Масква-Мінск, дзе будуць выплачваць кампенсацыі. Паралельна працягваецца і папярэдні запіс на падачу заявы на вяртанне грошай.