Заводскі раён сустракае дзень нараджэння

17 марта 2017

Яму сёння 79! Заводскі раён з размахам сустракае дзень нараджэння. Фальклорныя ансамблі прапанавалі музычна-танцавальную праграму, пад адкрытым небам разгарнуўся святочны кірмаш, а для маленькіх жыхароў ладзілася кантактная выстава жывёл. Дарэчы, адзін са старэйшых раёнаў сталіцы – Заводскі - лічыцца яе прамысловым сэрцам і займае 16% прамысловай вытворчасці ў горадзе.

Зараз у раёне вядзецца рэканструкцыя неўралагічнага аддзялення 5-й клінічнай гарадской бальніцы і 25-й сталічнай гімназіі. А гэтымі хвілінамі ганаровымі граматамі і падзякамі віншуюць самых таленавітых і працавітых жыхароў раёна.