Падчас пажару ў Мінску па вуліцы Каліноўскага выратавалі чатыры чалавекі

11 июня 2019

Узгаранне здарылася ў шматпавярховым доме. З балкона пятага паверха супрацоўнікі МНС знялі жыхароў дзвюх кватэр пры дапамозе спецыяльнага пад'ёмніка. Яшчэ двух чалавек эвакуіравалі з чацвёртага паверха. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.