За парадкам у парках і іншых зонах адпачынку дапамагаюць сачыць і дружыннікі

5 мая 2013
Па колькасці добраахвотнікаў, якія вырашылі дапамагаць міліцыі, у лідарах апынуўся Савецкі раён. Калі летась іх было 295, дык сёлета - ужо 617. Прычым трэць з іх - дзяўчаты. Паводле слоў участковага інспектара Савецкага РУУС і па сумяшчальніцтве сакратара штаба добраахвотных дружын Дзмітрыя Белага, за 3 месяцы  сёлета дружыннікі затрымалі 45 правапарушальнікаў. Між тым найбольшую актыўнасць у дружынах паказваюць вучні БДУІР і БНТУ. Дададзім, што добраахвотнікаў трэніруюць сапраўдныя прафесіяналы: іх штодзённыя дысцыпліны - урокі па веданні права і рукапашным баі.