У ААН падтрымаюць ініцыятыву Беларусі па стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця

6 марта 2018

Аб гэтым стала вядома па выніках сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка нашай краіны Валянціна Рыбакова з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН. Аміна Махамед таксама падкрэсліла неабходнасць папулярызацыі беларускага вопыту стварэння Рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў у Мінску, які яна наведала ў лютым.