Атрутныя рэчывы для супрацоўнікаў міліцыі

20 сентября 2020
Сцяпан Латыпаў збіраўся выкарыстаць атрутныя рэчывы супраць міліцыі. Такую інфармацыю напярэдадні распаўсюдзіла МУС  аб затрыманым 15 верасня 40-гадовым жыхару сталіцы. Па даных ведамства, дырэктар прыватнай фірмы арганізаваў пазапраўны канал пастаўкі на тэрыторыю краіны хімічных рэчываў пад выглядам тавараў народнага спажывання, а таксама закупіў прэпараты першага класа небяспекі, якія змяшчаюць яд - дэфасфін.

Аператыўны супрацоўнік ГУБАЗіК МУС Беларусі: "Выявілася і тое, што "галоўны герой" гэтай нячыстай гісторыі з'яўляецца адным з каардынатараў і актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў у Мінску. Акрамя таго, праз інтэрнэт-месенджары сацыяльныя сеткі і асабіста ён займаецца зборам грошай на падрыўную дзейнасць па дыскрэдытацыі ўлады і органаў кіравання, супрацоўнікаў міліцыі, арганізоўвае несанкцыянаваныя акцыі ў сталіцы па размяшчэнні на фасадах будынкаў забароненай сімволікі і муралаў. З дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў зафіксаваныя звесткі аб намерах фігуранта прымяніць прэпараты першага класа небяспекі, якія змяшчаюць яд дэфасфін, супраць супрацоўнікаў міліцыі і іншых асоб, даныя аб якіх размешчаныя ў адным з дэструктыўных тэлеграм-каналаў. У прыватнасці, выношваў планы апрацаваць атрутнымі рэчывамі іх зямельныя ўчасткі і дачы, распыліць гэтыя рэчывы каля баявых парадкаў АМАПу і ўнутраных войскаў падчас пратэстных акцый, каб вывесці тых з ладу, як ён сам выказаўся, каб "зашліся ванітамі".

"Яны нібы сочаць за парадкам, а мы абразаем дрэвы на могілках і апрацоўваем хіміяй вакол іх дач. Я таксама знайду шмат прэпаратаў, якімі магу апрацаваць вакол іх дач, што яны потым ванітамі будуць зыходзіць".

Як паведамілі ў МУС, Сцяпан Латыпаў арыштаваны па артыкуле "Арганізацыя масавых беспарадкаў". Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці яго супрацьпраўных дзеянняў. І вось як сам фігурант адрэагаваў на аўдыёзапіс сваіх тэлефонных перамоў.

Па даручэнні Следчага камітэта, у рамках крымінальнай справы  па фактах масавых беспарадкаў у Мінску праводзяцца вобыскі ў транспарце і складах, якія належаць камерсанту. Пра Латыпава вядома, што ён 94 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за парушэнне правіл дарожнага руху, працоўнага і падатковага заканадаўства. А ў 2013 годзе  ў адносінах да яго ўзбуджалася крымінальная справа за махлярства.