Чэмпіянат Беларусі па футболе стартуе 2 красавіка

26 января 2016

Рашэнне прынята на выканкаме БФФ. Таксама вызначана сістэма ратацыі паміж дывізіёнамі. У першую лігу вылеціць адна каманда. Яшчэ дзве згуляюць стыкавыя матчы. Сустрэча за суперкубак Беларусі паміж БАТЭ і "Шахцёрам" пройдзе на стадыёне ФК "Мінск" на вуліцы Маякоўскага 13 сакавіка. У выпадку дрэннага надвор'я паядынак перанясуць у футбольны манеж.