Рэспубліканскі злёт юных ратавальнікаў стартаваў у Мядзельскім раёне

13 сентября 2019
Гэтыя відэакадры - з Мядзельскага раёна - там стартаваў Рэспубліканскі злёт юных ратавальнікаў. На працягу трох тыдняў 8 каманд у аздараўленчым цэнтры "Зубраня" будуць вызначаць лепшых - пераможцы прадставяць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах юных пажарных. Сёння перамогу ў першым конкурсе атрымалі прадстаўнікі Мінскай вобласці. Наперадзе - спартыўныя і творчыя спаборніцтвы. Гэта пажарная эстафета, ратаванне на вадзе і пераадоленне перашкод.