5 мільёнаў еўра павінны будуць выплаціць каталонскія палітыкі за правядзенне апытання аб незалежнасці

12 ноября 2018

Амаль 5 мільёнаў еўра павінны будуць выплаціць каталонскія палітыкі на чале з экс-кіраўніком жэнералітэта Артурам Масам за правядзенне апытання аб незалежнасці 9 лістапада 2014 года. Пастанову вынесла падліковая палата Іспаніі. Паўтара года таму Вышэйшы суд Каталоніі пазбавіў Артура Маса права займаць дзяржаўныя пасады і прыгаварыў яго да штрафу - 36 тысяч еўра, абвінаваціўшы ў злоўжыванні ўладай. Нагадаем, 4 гады таму па выніках галасавання больш за 80 % каталонцаў выступілі за незалежнасць рэгіёна.