Усе ахвочыя сёння могуць звярнуцца да натарыуса бясплатна

8 мая 2018

Святу Перамогі паводле традыцыі прысвечаны і дзень юрыдычнай дапамогі. Сёння бясплатна ўсе ахвочыя могуць звярнуцца да натарыуса па розных пытаннях - пачынаючы ад афармлення і заключэння дакументаў да засведчання здзелак. Поўны спіс кантор і бюро можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.