Усё пра пенсіі ў Беларусі распавялі падчас анлайн-канферэнцыі

28 сентября 2018

Пры выхадзе на пенсію беларусы часцей за ўсё сутыкаюцца з праблемай пошуку дакументаў, неабходных для прызначэння выплат. Гэта можа быць звязана з ліквідацыяй працадаўцы альбо стратай працоўнай кніжкі. Таксама падчас работы ў любой арганізацыі супрацоўнік павінен быць упэўнены, што наймальнік выплачвае за яго страхавыя ўзносы і ў поўным аб'ёме. Ад гэтага залежыць памер будучых пенсіённых выплат.

Алена Жывіца, начальнік упраўлення пенсій і дапамог Камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама: "З 2003 года ў нас у краіне ўведзены персаніфікаваны ўлік: на кожнага чалавека заведзены індывідуальны асабовы рахунак застрахаванай асобы, на якім адлюстроўваецца інфармацыя і аб стажы, і аб заробку, і аб выплаце ўзносаў. Калі працаўнік сумняваецца, што наймальнік выплачвае за яго страхавыя ўзносы, ён мае прва падысці ў органы Фонду з пашпартам, атрымаць выпіску з гэтага асабовага рахунку і ўпэўніцца, што за яго сапраўды выплачваюць страхавыя ўзносы".

Ці ўваходзіць у працоўны стаж перыяд навучання ў ВНУ, што рабіць, калі дакументы наймальнік аформіў няправільна, і чаму некаторыя беларусы ўвогуле адмаўляюцца ад атрымання пенсіі. Адказы на пытанні па гэтай тэме шукайце ў раздзеле анлайн-канферэнцыя на сайце tvr.by, а таксама на Youtub-канале АТН.