Усё больш састарэлых мінчан звяртаюцца ў цэнтры тэрытарыяльнай дапамогі

23 сентября 2014
Усё больш састарэлых мінчан звяртаюцца ў цэнтры тэрытарыяльнай дапамогі за аказаннем надомных паслуг. За мінулы год расшырыўся и их спектр. Цяпер пенсіянеры могуць заказаць на дом дастаўку прадуктаў або лекаў, атрымаць дапамогу ў прыгатаванні ежы або выкананні хатніх работ. Звярнуцца грамадзяне могуць як адзін раз, так і на падставе доўгатэрміновага дагавора. Таксама для састарэлых на базе цэнтра адкрываюцца спецыяльныя аддзяленні, дзе пенсіянеры могуць займацца ў гуртках па інтарэсах.

Кошт гадзіны аказання надомнай дапамогі складае 4750 рублёў. Тыя, хто атрымлівае пенсію менш за 2 бюджэты пражытачнага мінімуму, могуць разлічваць на 60% скідку.