Працягваюцца пошукі двухгадовага Вані Валошына

12 апреля 2019

Раён пошукавых прац у Камянецкім раёне пастаянна павялічваюць. Тэрыторыю абследуюць і з паветра. У сераду вечарам у міліцыю звярнулася 18-гадовая мама малога. Яна заявіла аб згубе аднаго з чацвярых сваіх дзяцей. Апошні раз Ваню бачылі суткі таму ў вёсцы Любашкі, што на мяжы з Польшчай. Не выключана, што малы пайшоў у лес і заблудзіўся.