Упершыню ў свеце самалёты Як-130 і Су-25 здзейснілі прызямленне на аўтадарогу ноччу

19 мая 2016

Такія манеўры беларускія асы зрабілі на трасе Мінск-Магілёў у Чэрвеньскім раёне. Выкананне падобных элементаў з'яўляецца складаным практыкаваннем не толькі таму, што чатырохпалосная дарога вужэйшая за пасадачную паласу. Аўтамабільны ўчастак не абсталяваны сістэмай навігацыі, да таго ж аэрадынамічныя ўласцівасці асфальта прыкметна адрозніваюцца ад бетонавага пакрыцця на аэрадроме. Усе, акрамя аднаго лётчыка, упершыню ўдзельнічалі ў такой трэніроўцы. Міністр абароны Андрэй Раўкоў ацаніў дзеянні лётчыкаў на выдатна.

У якасці запасных аэрадромаў такія ўчасткі адпрацоўваюцца з 2007 года. Практычна штогод нашы лётчыкі паўтараюць такія манеўры.