Убачыць шэдэўры сусветнага кінематографа пад адкрытым небам

17 июля 2017

У Мінску адкрыўся новы культурны праект. На працягу лета кінатэатрам на свежым паветры стане адна з пляцовак у цэнтры горада. Там будуць паказваць фільмы розных краін свету. Сярод кінастужак – пераможцы міжнародных конкурсаў. Першымі паказалі працы італьянскіх рэжысёраў. На гэтым тыдні мінчан пазнаёмяць з нарвежскім кіно. Пляцоўка Верхняга горада будзе ператварацца ў кінатэатр пад адкрытым небам кожную пятніцу і суботу.