Пытанне лібералізацыі прадпрымальніцтва - на парадку дня Вярхоўнага Суда

21 декабря 2018

Весці бізнес у Беларусі становіцца значна прасцей. На пленуме ведамства вырашалася пытанне аб спрашчэнні працэдуры ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання. На сёння гэтая працэдура даволі грувасткая і займае шмат часу. У будучыні ёю будуць займацца самі заснавальнікі - без судовага суправаджэння.

Юрый Кобец, намстаршыні Вярхоўнага Суда Беларусі: "Спрашчэнне працэдуры суб'ектаў гаспадарання дазволіць хутка і мабільна пазбаўляцца ад баласту прадпрыемстваў, якое ўжо не ажыццяўляе сваёй гаспадарчай дзейнасці. Па-другое, мы зыходзім з таго, што сама па сабе ліквідацыя прадпрыемства не павінна стаць прысудам для ініцыятыўных людзей".

Уласна такія меры дыктуе статыстыка - толькі летась у краіне было зарэгістравана больш за 40 тысяч суб'ектаў гаспадарання, а пытанне аб ліквідацыі стаяла толькі ў 109-ці выпадках.