Атрымаць бязвыплатную замежную дапамогу на свой праект стане прасцей

22 октября 2015

Скарачаюцца тэрміны разгляду, а таксама пералік дакументаў і ўводзіцца прынцып аднаго акна. Пра гэта паведамілі сёння на брыфінгу ў Мінэканомікі. Гаворка ідзе пра змяненні заканадаўства ў пытаннях міжнароднай тэхдапамогі. Яны ўступаюць у сілу заўтра. Гэта праекты ў сацыяльнай сферы, па ахове навакольнага асяроддзя, развіцці інфраструктуры. Вялікі аб'ём фінансавання на развіццё рэгіёнаў Беларусь атрымлівае ад Еўрасаюза. Узрастае і роля ўрада КНР у гэтым пытанні.

Іван Бельчык, начальнік аддзела Міністэрства эканомікі Беларусі: "Зараз у актыўнай прапрацоўцы знаходзіцца праект па будаўніцтве сацыяльнага жылля, ён мае некалькі фаз імплементацыі. Праект прадугледжвае на працягу 3 гадоў - 15, 16, 17-га - дасягненне дамоўленасці аб выдзяленні 700 мільёнаў юаняў менавіта на будаўніцтва сацыяльнага жылля. Гэта праекты з'яўляюцца інфраструктурнымі. Дазволяць вырашыць у рэгіёнах пытанні з выдзяленнем сацыяльнага жылля менш абароненым слаям насельніцтва".

Усяго сёлета аб'ём фінансавання беларускіх праектаў ад міжнародных арганізацый і краін партнёраў - 300 мільёнаў долараў. Частка з іх пойдзе на праекты развіцця інфраструктуры рэгіёнаў.