Валанцёры і эколагі рыхтуюць птушыныя заказнікі да новага сезона экскурсій

4 марта 2020
Да прыходу вясны рыхтуюць птушыныя гарады! У заказніку "Сакаліны", што непадалёку ад Мінска, актывісты праводзяць генеральную ўборку - чысцяць птушыныя домікі і збіраюць смецце. Мера вымушаная, бо, згодна са словамі арнітолагаў, многія віды крылатых, якія жывуць на тэрыторыі заказніка, напрыклад, сокал-пустальга, не могуць гнездавацца сярод стыхійных сметнікаў. Таму могуць не вярнуцца сюды з выраю. 

Да добраўпарадкавання птушынай тэрыторыі далучыўся Ілья Цвяткоў.


Падрыхтоўка птушынага заказніка да вясны

Крысціна Вяршыла ў заказнік "Сакаліны" сёлета прыехала другі раз - назіраць за жыццём прадстаўнікоў птушынага царства! Прызнаецца, бёрд-экскурсіі сталі яе любім хобі. Пакуль на верхавінах дрэў пачуць можна толькі спевы каралькоў. Але праз колькі дзён з надыходам сапраўднай вясны з выраю прыляцяць і астатнія крылатыя жыхары. Таму падчас экскурсій школьнікі рыхтуюць заказнік да новага сезона- чысцяць птушыныя домікі і абнаўляюць інфармацыйныя таблічкі. 


Стыхійныя сметнікі - перашкода для гнездавання птушак

Аднак некаторыя віды птушак сёлета ў "Сакаліны" могуць не вярнуцца - зменяць летняя месца пражывання. Прычына знаходзіцца пад нагамі наведвальнікаў зялёнай зоны.
Вось гэта сцяжынка злучае населены пункт Мачулішчы з чыгуначнай станцыяй. Праходзіць ён якраз праз цэнтр заказніка. І адразу пасля чыгуначнага палатна можна заўважыць вось такія нюансы ландшафтнага дызайну. Пакеты, пластыкавыя бутэлькі і паперкі тут паўсюль. Такі беспарадак не вельмі падабаецца крылатым жыхарам.


Пустальга - патрабавальная да чысціні птушка

Асабліва ахайны насельнік - сокал-пустальга. "Сакаліны" - пакуль што адзінае вядомае ў Мінскай вобласці месца каланіяльнага гнездавання рэдкіх нябесных драпежнікаў. Да прысутнасці чалавека яны прыстасаваліся. Але смецце пужае сокалаў. Крылатыя пакідаюць лясныя гнёзды і пачынаюць сяліцца ў гарадах - пад дахамі дамоў, такія імправізаваныя апартаменты вельмі небяспечныя для птушанят.


Генеральная ўборка зялёнай зоны

Барацьбіты з грызунамі - так яшчэ называюць пустальгу - вяртаюцца з цёплых краёў ужо вельмі хутка. У заказніку з мінулага года засталося каля дзесяці гнёздаў. Таму валанцёры і арнітолагі  актыўна ачышчаюць зялёную тэрыторыю ад смецця – рыхтуюцца сустракаць птушак. Да кожнай ўборкі далучаюць дзяцей.

Акрамя сокала-пустальгі ў заказніку пад Мінскам пражываюць яшчэ два віды крылатых - зялёны дзяцел і драч. Часта сюды залятаюць палявы мышалоў, сокал-каршачок і шызая чайка - птушкі, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Таму падтрымка зялёнай тэрыторыі ў чысціні - абавязковая мера па захаванні фауны для нашчадкаў.