Каля 20 млрд долараў накіравала Беларусь на пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

29 апреля 2024

Амаль 20 млрд долараў накіравала Беларусь на пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ужо рэалізуецца шостая дзяржпраграма, разлічаная да 2025 года. Вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі сацыяльнай інфраструктуры. Шэраг праектаў накіраваны на развіццё сельскай гаспадаркі. Напрыклад, на землях, якія раней лічылі забруджанымі, зараз займаюцца дрэваапрацоўкай, конегадоўляй і пчалярствам.