Як паступіць у ВНУ без іспытаў?

29 апреля 2024

Паступіць без іспытаў - такое права дае паспяховае выступленне на міжнародных прадметных алімпіядах. У Мінадукацыі Беларусі вызначаны пералік конкурсаў, пераможцы якіх маюць права на залічэнне ў ВНУ без уступных іспытаў. Акрамя таго, без здачы цэнтралізаванага тэсціравання прымуць і пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд па 20 прадметам.

Таксама права на залічэнне без экзаменаў і на паступленне ў каледж па-за конкурсам будуць мець пераможцы рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства.

Сёлета для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся амаль 55 тысяч абітурыентаў. Рэгістрацыя праходзіла з 9 па 22 красавіка. Найбольш запатрабаванымі сталі руская і англійская мовы, фізіка, матэматыка. Перарэгістрацыя абітурыентаў на рэзервовыя дні будзе праводзіцца з 10 па 14 чэрвеня.