Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаны 8 тысяч валанцёраў

10 июня 2019

11 дзён застаецца да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў. Падчас спаборніцтваў будуць задзейнічаны 8 тысяч валанцёраў - зараз у іх завяршаюцца трэнінгі, у тым ліку на спартыўных аб'ектах. Менавіта там будзе працаваць большая частка. У кожнага свае функцыі – ад суправаджэння дэлегацый да ўзаемадзеяння з журналістамі. Для розных напрамкаў і свая падрыхтоўка.

Дарэчы, сярод валанцёраў на ІІ Еўрапейскіх гульнях прадстаўнікі розных краін. Усяго ж пададзена больш за 24 тысячы заявак.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя